Шчыт (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шчыт
Шчыт
Лацінская назва Scutum
 · у родным склоне Scuti
 · скарот Sct
Простае ўзьняцьцё 18,7г
Схіленьне −10°
Квадрант SQ4
Плошча 109 кв. гр. (84-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 7
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка α Scuti (3,85m)
Найбліжэйшая зорка LHS 3398
(41,54 сьв. г., 12,74 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі Чэрвеньскія Скутыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня.

Шчыт (па-лацінску: Scutum, Sct) — дробнае сузор’е на поўдзень ад нябеснага экватару, створанае ў XVII стагодзьдзі. У Беларусі можна назіраць увесну, улетку ды ўвосень.[1]

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Шчыт у начным небе.

У Шчыце маюцца некалькі расьсеяных скупнасьцяў, а таксама шаравая скупнасьць і плянэтарная туманнасьць. Найвядомейшыя аб’екты глыбокага космасуM11 (Скупнасьць Дзікая Качка) і расьсеяная скупнасьць M26 (NGC 6694). Шаравая скупнасьць NGC 6712 і плянэтарная туманнасьць IC 1295 знаходзяцца ва ўсходняй частцы сузор’я — іх аддзяляюць усяго 24 кутавыя хвіліны.

Скупнасьць Дзікая Качка, найбольш адметны аб’ект сузор’я, была названая такім чынам Ўільямам Сьмітам у 1844 за падабенства з чарадой качак. Скупнасьць ляжыць за 6200 сьв. гадоў ад Зямлі і ў дыямэтры мае 20 сьветлавых гадоў. У скупнасьці месьціцца каля 3000 зорак, што робіць яе даволі населенай. Узрост скупнасьці складае каля 220 млн гадоў.[2]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шляхецкі герб «Яніна», якім карыстаўся род Сабескіх.

Шчыт — адзінае сузор’е, назва якога ня зьвязаная з гістарычнай фігурай антычнасьці. Яно было створанае ў 1684 годзе астраномам Янам Гэвэліем, які даў сузор’ю арыгінальную назву Шчыт Сабескага (лац. Scutum Sobiescianum) у гонар перамогі войскаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага ў бітве пад Венай 1683 году.[3] Пазьней сузор’е было скарочана і набыла цяперашнюю форму.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шчыт (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 18г 42х 00с, −10° 00′ 00″