Пэгас (сузор’е)
| Пэгас | |
| Лацінская назва | Pegasus |
|---|---|
| · у родным склоне | Pegasi |
| · скарот | Peg |
| Простае ўзьняцьцё | 23г |
| Схіленьне | +20° |
| Квадрант | NQ4 |
| Плошча | 1121 кв. гр. (7-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 88 |
| Зорак з плянэтамі | 12 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
| Найярчэйшая зорка | ε Peg (Эніф) (2,38m) |
| Найбліжэйшая зорка | EQ Peg (20,38 сьв. г., 6,25 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 1 |
| Мэтэорныя патокі | Ліпеньскія Пэгасыды |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка. |
|
Пэга́с (па-лацінску: Pegasus, Peg) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар Пэгаса з старажытнагрэцкай міталёгіі. Адно з найбуйнейшых сузор’яў (1121 кв. градус, што ставіць яго на 7-е месца паводле плошчы), яно было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў).
На тэрыторыі Беларусі можна назіраць улетку, увосень і на пачатку зімы.[1]
Зьмест |
Адметнасьці [рэдагаваць]
Зоркі [рэдагаваць]
α, β і γ Пэгаса разам з α Андрамэды ўтвараюць буйны астэрызм, вядомы як «Квадрат Пэгаса».
51 Пэгаса — першая зорка, падобная да Сонца, у якой была адкрытая экзаплянэта.[2] IK Пэгаса — найбліжэйшы да Зямлі кандыдат у звышновыя зоркі.
Дзякуючы спэктральнаму аналізу экзаплянэты HD 209458 b, упершыню зьявіўся доказ існаваньня атмасфэрнай вадзяной пары па-за межамі Сонечнай сыстэмы. Адначасова, удалося атрымаць здымкі плянэт зоркі HR 8799 простым мэтадам, а ня толькі назіраць ускосныя прыкметы існаваньня плянэт.
Названыя зоркі [рэдагаваць]
| Назва | Абазначэньне Баера | Паходжаньне | Значэньне |
|---|---|---|---|
| Маркаб | α | Арабская | конскае сядло |
| Шэат | β | Арабская | нага |
| Альгеніб | γ | Арабская | бок |
| Эніф | ε | Арабская | нос |
| Гомам | ζ | Арабская | высокі духам |
| Матар | η | Арабская | шчасьлівы зорны дождж |
| Багам | θ | Арабская | быдла |
| Садальбары | μ | Арабская | шчасьлівая зорка цудоўнага |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных назваў Аструм 8
- ^ Stellar Data for 51 Pegasi(анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пэгас (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пэгас (Pegasus) Аструм 8
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||