Паўднёвая Гідра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўднёвая Гідра
Паўднёвая Гідра
Лацінская назва Hydrus
 · у родным склоне Hydri
 · скарот Hyi
Простае ўзьняцьцё 3г
Схіленьне −75°
Квадрант SQ1
Плошча 243 кв. гр. (61-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 19
Зорак з плянэтамі 4
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка β Hyi (2,82m)
Найбліжэйшая зорка β Hyi
(24,38 сьв. г., 7,47 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +8° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Паўднё́вая Гі́дра (па-лацінску: Hydrus, Hyi) — невялікае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў Пэтэра Плянцыя, створаных паводле назіраньняў Кейсэра і дэ Гаўтмана.[1] Упершыню Паўднёвая Гідра зьявілася на 35-см нябесным глёбусе, створаным Плянцыем зь Ёдакусам Хондыем у 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У 1603 годзе сузор’е было выяўлена ва «Ўранамэтрыі» — атлясе зорнага неба Ёгана Баера.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001, стст. 160—161.
  2. ^ Hydrus (water snake) // Chandra X-ray Observatory (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўднёвая Гідрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 02г 00х 00с, −70° 00′ 00″