Актант (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Актант
Актант
Лацінская назва Octans
 · у родным склоне Octantis
 · скарот Oct
Простае ўзьняцьцё 22г
Схіленьне -90°
Квадрант SQ4
Плошча 291 кв. гр. (50-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 27
Зорак з плянэтамі 3
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка ν Oct (3,73m)
Найбліжэйшая зорка LHS 531
(28,11 сьв. г., 8,62 пк)
Аб’екты Мэсье Няма
Мэтэорныя патокі Няма
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +0° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

Актант (па-лацінску: Octans, Oct) — цьмянае сузор’е ў паўднёвай частцы неба. Гэтая частка неба была выдзеленая пад сузор’е Нікаля Люі дэ Лякайлем у XVIII стагодзьдзі.

У Актанце зьмяшчаецца паўднёвы нябесны полюс. У адрозьненьні ад паўночнага полюсу, паўднёвы полюс ня мае яскравай палярнай зоркі; σ Актанта — зорка акурат побач з паўднёвым нябесным полюсам, але яе складана назіраць няўзброеным вокам: яна мае зорную велічыню толькі 5,6. Для таго, каб адшукаць паўднёвы полюс, звычайна выкарыстоўваюць Крыж, які паказвае проста на полюс.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Актанта, складзенае зь цёмных прыпалярных зорак, было прапанавана Нікаля Люі дэ Лякайлем у 1732 годзе. Першапачаткова сузор’е называлася «Актант Гэдлі» (па-лацінску: Octans Hadleianus), паводле Джона Гэдлі, які вынайшаў актант у 1730 годзе.

Сузор’е ня грае ніякай ролі ў міталёгіі народаў сьвету, галоўным чынам з-за свайго вельмі паўднёвага знаходжаньня.[1]

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актант — вельмі цёмнае сузор’е: найярчэйшая яго зорка, ν Актанта, мае зорную велічыню толькі 3,73. σ Актанта, паўднёвая палярная зорка, мае зорную велічыню 5,46 і ляжыць за 1° ад паўднёвага нябеснага полюсу. Зорку складана адрозьніць у небе няўзброеным вокам, таму яна не прыдатная для навігацыі.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Staal 1988, ст. 257.
  2. ^ Staal 1988, ст. 258.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Staal, Julius D. W. The New Patterns in the Sky: Myths and Legends of the Stars. — The McDonald and Woodward Publishing Company, 1988. — ISBN 0-939923-04-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Актант (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 22г 00х 00с, −90° 00′ 00″