Вадаліў (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вадаліў
Вадаліў
Лацінская назва Aquarius
 · у родным склоне Aquarii
 · скарот Aqr
Простае ўзьняцьцё 23г
Схіленьне -15°
Квадрант SQ4
Плошча 980 кв. гр. (10-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 97
Зорак з плянэтамі 11
Зорак ярчэй за 3.00m 2[1]
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 7
Найярчэйшая зорка β Aqr (2,91m)
Найбліжэйшая зорка EZ Aqr
(11,27 сьв. г., 3,45 пк)
Аб’екты Мэсье 3
Памежныя сузор’і Рыбы
Пэгас
Малы Конь
Дэльфін
Арол
Казярог
Паўднёвая Рыба
Скульптар
Кіт
Назіраецца ў шыротах паміж +65° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

Вадаліў (па-лацінску: Aquarius, Aqr) — задыякальнае сузор’е, разьмешчанае крыху паўднёвей за нябесны экватар паміж Казярогам і Рыбамі. Сымбалем Вадаліва зьяўляецца знак Aquarius.svg (у Юнікодзе ), які сымбалізуе ваду.

Вадаліў — адно з найстарэйшых сузор’яў на шляху прахаджэньня Сонца (то бок задыякальных). У II стагодзьдзі н. э. Пталемэй пералічыў сузор’е Вадаліва ў сваім творы «Альмагест», адкуль яно перайшло ў лік 88 сучасных сузор’яў. Рэгіён зорнага неба, у якім знаходзіцца Вадаліў, называюць «Мора» або «Вада», бо ён зьмяшчае сузор’і, пэўным чынам датычныя воднай тэматыкі (Казярог, Кіт, Гідра і іншыя).

Мастацкае ўвасабленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадаліў вылівае ваду з судзіны ў пашчу паўднёвай рыбе. Ілюстрацыя з набору картак Urania's Mirror[2], Лёндан, к. 1825.

У ілюстрацыях да зорных атлясаў найярчэйшыя зоркі складаюць фігуру мужчыны, а цямнейшыя зоркі — судзіну, зь якой струмяніцца вада. Яна цячэ ў пашчу паўднёвай рыбе.

Астралёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вадаліў (знак задыяку)

Ад 2002 году Сонца праходзіць па экліптыцы праз сузор’е Вадаліва з 16 лютага да 11 сакавіка. У трапічнай астралёгіі чарга Вадаліва настае з 20 студзеня да 19 лютага, а ў сыдэрычнай астралёгіі — з 15 лютага да 14 сакавіка.

У 1960-х набыло папулярнасьць меркаваньне пра астралягічную Эру Вадаліву. Яна будзе цягнуцца да 2597 году, пакуль Сонца ня зьявіцца ў час раўнадзенства ў іншым сузор’і.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Thompson, Robert Bruce; Thompson, Barbara Fritchman Illustrated Guide to Astronomical Wonders. — O'Reilly Media, 2007. — ISBN 978-0-596-52685-6
  • Ridpath, Ian Stars and Planets Guide. — 3rd ed. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вадаліў (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 23г 00х 00с, −15° 00′ 00″