Галілео Галілей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галілео Галілей
Galileo by leoni.jpg
Род дзейнасьці фізыка, матэматыка, астраномія і філязофія
Дата нараджэньня 15 лютага 1564
Месца нараджэньня Піза, Італія
Грамадзянства Італія
Дата сьмерці 8 студзеня 1642
Месца сьмерці Італія

Галілео Галілей (15 лютага 1564 — 8 студзеня 1642) — італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф, імя якога шчыльна зьвязанае з навуковай рэвалюцыяй. Сярод ягоных дасягненьняў выдзяляюць сыстэматычнае вывучэньне паскоранага руху, паляпшэньне тэлескопу, шэраг астранамічных назіраньняў. Шырока падтрымліваў вучэньне Капэрніка. Заснаваныя на экспэрымэнце працы Галілея распачалі адыход ад абстрактнага падыходу Арыстотэля. Галілея клічуць «бацькам сучаснай астраноміі», гэтаксама як і «бацькам сучаснай фізыкі», і «бацькам сучаснай навукі» ўвогуле.

Рух раўнамерна паскораных целаў, які вывучаўся Галілеем у межах кінэматыкі, зараз уваходзіць у праграму сярэдняй школы.

Сваякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брат Мікелянджэла Галілей працаваў кампазытарам і лютністам у Радзівілаў. Вінчэнца, сын Мікелянджэла, працаваў кампазытарам і лютністам пры двары Тышкевічаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Галілео Галілейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў