Урбан VIII
Урбан VIII (па-лацінску: Urbanus PP. VIII; сьвецкае імя: Мафэо Барбэрыні, італ. Maffeo Barberini; 5 красавіка 1568 — 29 ліпеня 1644) — папа рымскі з 6 жніўня 1623 да 29 ліпеня 1644 г. Ён быў апошнім пантыфікам, за часам якога папскія тэрыторыі набываліся за конт сілы і зброі. Ён быў заступнікам людзей ад мастацтва і рэфарматарам місіянэрскай дзейнасьці Царквы, але ён таксама раздаваў сваім сваякам важныя пасады. Тым болей, даўгі, у якіх пасеў Ватыкан за часамі Урбана VIII, сур’ёзна аслабілі палітыку наступных Папаў, якія не змаглі ўтрымаць палітычны і ваенны ўплыў у Эўропе. Менавіта за часамі Урбана VIII і не безь яго ўмяшальніцтва быў праведзены судовы працэс над Галілеем за тарнаваньне геліяцэнтрызму.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Урбан VIII — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |