Стэфан I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Stephen I.jpg

Стэфан I (па-лацінску: Stephanus I; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 мая 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імпэратара Валяр'яна. Шануецца як сьвяшчэннапакутнік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.

Стэфан вядомы сваім дыспутам з карфагенскім біскупам Кіпрыянам па пытаньні аб дапушчальнасьці хрышчэньня ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланьняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытаньне аб вяршэнстве над гішпанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Карфаген.

Commons-logo.svg  Стэфан I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў