Сьпіс рымскіх папаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьпіс рымскіх папаў у Саборы сьвятога Пётра ў Ватыкане

Храналягічны сьпіс рымскіх папаў паводле часу іх пантыфікату.

Спачатку тытул «папа» (ад лацінскага: papa — бацька), выкарыстоўваўся некалькімі хрысьціянскімі Цэрквамі для азначэньня сваіх вышэйшых духоўных асоб. Зараз амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэньня вышэйшай духоўнай асобы каталіцкай Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сірыцыя ў 384 годзе.

Афіцыйнага сьпісу рымскіх папаў ня існуе, але штогадовае ватыканскае выданьне Annuario Pontificio зьмяшчае сьпісы, якія лічыцца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з гэтымі сьпісамі сёньня налічваюць 265 рымскіх папаў. Да 1960 году ў сьпісе Annuario Pontificio месьцілася 266 асобаў, але ў выданьні 1961 году са сьпісу быў выключаны Стафан, абраны ў 752 годзе, які да гэтага менаваўся як Стафан II. Некаторыя сьпісы рымскіх папаў дасюль зьмяшчаюць Стафана, нягледзячы на апошнія зьмены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай Энцыкляпэдыі 1913 году выданьня.

Агулам у крыніцах узгадваецца 307 папаў, зь іх 3 няпэўна. З астатніх 304 папаў 39 антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе, 5 у Авіньёне. З 265 рымскіх папаў — 258 у Рыме, 7 у Авіньёне.

Часьцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI — быў толькі ў антыпапы, XX — Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені — Ян Павал.

Іншыя ўжытковыя папскія імёны — Бэнэдыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімэнт (17 разоў да XIV).

Зьмест

[рэдагаваць] Рымскія біскупы да пачатку ўзвышэньня Папства

[рэдагаваць] Рымскія папы ад пачатку ўзвышэньня Папства

[рэдагаваць] Рымскія папы раньняга Сярэднявечча

[рэдагаваць] Рымскія папы ў час узвышэньня Папства

[рэдагаваць] Рымскія папы часу найбольшага ўзвышэньня Папства

[рэдагаваць] Рымскія папы ад Авіньёну да Канстанцкага сабору

[рэдагаваць] Рымскія папы часу Адраджэньня

[рэдагаваць] Рымскія папы часу Рэфармацыі і Контррэфармацыі

[рэдагаваць] Рымскія папы часу заняпаду Папства

[рэдагаваць] Рымскія папы Новага часу

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах