Цэлестын IV (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цэлестын IV (па-лацінску: Celestinus PP. IV; 1187, Мілян — 10 лістапада 1241, Рым) — папа рымскі з 25 кастрычніка па 10 лістапада 1241 году. 18 ліпеня 1219 году быў прызначаны канцлерам мілянскай царквы. 18 верасьня 1227 году Грыгорыюс IX зрабіў яго кардыналам і накіраваў легатам у Лямбардыю й Таскану, каб схіліць гарады верныя імпэратару Фрыдрыху II на бок папы, аднак місія не атрымалася. Праявіў сябе ў барацьбе з герэтыкамі, за што ў 1228 годзе быў прызначаны інквізытарам ў Міляне.
Памёр празь сямнаццаць дзён пасьля абраньня яго папам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цэлестын IV (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Цэлестын IV. Catholic Encyclopedia