Бэнэдыкт XV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт XV
па-лацінску: Benedictus PP. XV
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Піюс X, Тэадора Вальфрэ ды Бонца[d] і П’етра Балестра[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Giacomo Paolo Giovanni Battista della Chiesa
Нарадзіўся 21 лістапада 1854(1854-11-21)[1][2][3][…]
Памёр 22 студзеня 1922(1922-01-22)[4][1][2][…] (67 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі біскуп
ДэвізIn Te Domine Speravi, Non Confundar In Aeternum
Подпісподпіс
Гербгерб

Папа Бэнэдыкт XV (па-лацінску: Benedictus XV, па-італьянску: Benedetto XV), сьвецкае імя Джакама Паолё Джаваньні Батыста дэля К’еза[a] (ˈdʒaːkomo ˈpaːolo dʒoˈvanni batˈtista della ˈkjɛːza; 21 лістапада 1854 22 студзеня 1922) — Папа Каталіцкай царквы з 1914 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на час I сусьветнай вайны і ейных наступстваў у Эўропе.

Абраны папам у параўнальна раньнім веку — 59 гадоў — з выбухам I сусьветнай вайны, якую ён назваў «самагубствам цывілізаванай Эўропы». Вайна і ейныя наступствы сталі асноўным клопатам Бэнэдыкта XV. Ён адразу дэкляраваў нэўтралітэт Сьвятога Стальца і з гэтай пэрспэктывы намагаўся дасягнуць замірэньня ў 1916 і 1917 роках, але абодва бакі не падтрымалі ягоныя намаганьні. Тады Бэнэдыкт XV заняўся гуманітарнымі пытаньнямі: наведваньне ваеннапалонных, абменам параненых і пастаўкі ежу галодным. Па вайне ён палепшыў стасункі з Францыяй, якая ў 1921 року аднавіла дыпляматычныя зносіны з Ватыканам. Здолеў ён палепшыць і стасункі з Італіяй, дазволіўшы каталіцкім палітыкам на чале з донам Люіджы Стурца ўдзельнічаць у італьянскай палітыцы.

У 1917 року Бэнэдыкт XV апублікаваў Кодэкс кананічнага права, які рыхтаваў разам з Эўджэніё Пачэльлі (будучым Папам Піюсам XII) і П’етра Гаспары яшчэ з часоў Папы Піюса X. Па вайне заняўся аднаўленьнем каталіцкіх місіяў па ўсім сьвеце, за што быў празваны «Папам місіянэраў». Напрыканцы жыцьця пераймаўся ганеньнямі каталікоў у Савецкай Расеі і пасьлярэвалюцыйным голадам.

Памёр ад пнэўманіі, пахаваны ў гротах базылікі Сьвятога Пятра.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якуб Павал Ян Хрысьціцель Царквы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Benedikt (Benedikt XV.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Benet XV // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ Benedikt XV. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ Бенедикт XV // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Peters, Walter H. The Life of Benedict XV. 1959. Milwaukee: The Bruce Publishing Company.
  • Daughters of St. Paul. Popes of the Twentieth Century. 1983. Pauline Books and Media
  • Pollard, John F. The Unknown Pope. 1999. London: Geoffrey Chapman
  • Cavagnini, Giovanni and Giulia Grossi (eds.), Benedict XV: A Pope in the World of the 'Useless Slaughter' (1914—1918). 2020. Turnhout, Belgium: Brepols

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]