Мікалай III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай III

Мікалай III (па-лацінску: Nicolaus PP. III), сьвецкае імя Джаваньні Гаэтана Арсыні (па-італьянску: Giovanni Gaetano Orsini); 121622 жніўня 1280) — папа рымскі з 25 лістапада 1277 году па 22 жніўня 1280 году. Папа паходзіў са шляхетнага роду Арсыні.

Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазыцыі ў Італіі, а таксама склаў дамову з Рудольфам I Габсбургам у траўні 1278 году, паводле якой Раманьня й экзархат Равэны перайшлі ў валоданьне папства. Ягоная сьмерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, габрэйскага кабаліста, які сабраўся зьвярнуць папу ў юдаізм. Па распараджэньні Мікалая III Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўезьдзе ў Сарыяна-нэль-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзыдэнцыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікалай III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў