Леў III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Леў III

Леў III (па-лацінску: Leo PP. III; 750, Рым12 чэрвеня 816) — папа рымскі з 27 сьнежня 795 году па 12 чэрвеня 816 году.

Кардынал-прэсьбітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. Зь дзяцінства выхоўваўся ў Лятэране. Быў абраны папам рымскім 27 сьнежня 795 году, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. Зь першых жа дзён пантыфікату узяў курс на зьвяз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасьць. Гэта азначала, што франскі кароль стаўся сувэрэнам Рыма, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакумэнты гадамі ўступленьня ва ўладу караля й папы.

У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусьце і клятвапарушэньні, на яго быў зьдзейсьнены напад, яго зацягнулі ў царкву й зьбілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык й выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў зьбег да Карла, які аднавіў яго на папскім пасадзе. У падзяку Леў вянчаў Карла імпэратарскай каронай 25 сьнежня 800 году.

Пасьля сьмерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 году адбылася новая змова супраць папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, папам Клімэнтам X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Леў III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў