Ганорыюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ганорыюс III

Ганорыюс III (па-лацінску: Honorius PP. III, сьвецкае імя — Чэнчыё Савэльлі, па-італьянску: Cencio Savelli; 1148, Рым — 18 сакавіка 1227, там жа) — папа рымскі з 18 ліпеня 1216 па 18 сакавіка 1227 году.

Ён вядомы, у прыватнасьці, дзякуючы напісаньню значных багаслоўскіх працаў — Liber censuum Romanae ecclesiae і Ordo Romanus, у прыватнасьці, зьяўляюцца аднымі з найважнейшых і надзейных крыніцаў па некаторых пытаньнях сярэднявечнага царкоўнага жыцьця. Апроч іх, Ганорыюс III вядомы як аўтар жыцьцяпісу Грыгорыюса VII і шэрагу грымуараў. Таксама даў разьвіцьцё жабруючых ордэнаў, зацьвердзіўшы статуты Кармэлітаў і францысканаў, а ў буле Gratium omnium упершыню афіцыйна назваў дамініканаў братамі-прапаведнікамі.