Віктар III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктар III

Віктар III (па-лацінску: Victor PP. III), сьвецкае імя Дэзыдэрыюё Эпіфані (па-італьянску: Desiderio Epifani); 1027, Бэнэвэнта — 16 верасьня 1087, манастыр Монтэ-Касына) — папа рымскі з 24 траўня 1086 году па 16 верасьня 1087 году. Паходзіў са шляхетнага лянгабардзкого роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр сьвятой Сафіі ў Бэнэвэнта, дзе прыняў пострыг зь імем Дэзыдэрыюс. У 1055 годзе з дазволу папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касына.

У сакавіку 1058 году быў узведзены ў годнасьць кардынала-дыякана царквы Сьвятых Сэргіюша й Вакха. У красавіку таго ж году ён быў абраны абатам Монтэ-Касына. 6 сакавіка 1059 года узьведзены ў годнасьць кардынала-прасьвітара царквы Сьвятой Цэцыліі.

24 траўня 1086 году абат Дэзыдэрыюс быў абвешчаны новым папам. Аднак ягонае абраньне не было прызнана імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Гэнрыхам IV і Дэзыдэрыюс быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імпэратара антыпапай Клімэнтам III. У сакавіку 1087 году канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрыюс пагадзіўся заняць Папскі Пасад. Эпіскапская хіратонія й інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 траўня 1087 году ў саборы Сьвятога Пятра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Віктар III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў