Павал III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Павал III

Па́вал III (па-лацінску: Paulus PP. III), сьвецкае імя Алясандра Фарнэзэ (па-італьянску: Alessandro Farnese; 29 лютага 146810 лістапада 1549) — папа рымскі з 13 кастрычніка 1534 году па 10 лістапада 1549 году. Наведваў лекцыі гуманіста Пампоніюса Лета. Ва ўзросьце 25 гадоў, ня маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам Аляксандрам VI кардыналам і эпіскапам адразу трох дыяцэзіяў. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнэзэ, якая была палюбоўніцай папы Аляксандра VI. Юліюс II ўзнагародзіў Алясандра чацьвёртым, а Клімэнт VII — пятым эпіскапствам. У 1534 годзе быў абраны папам рымскім.

Кардыналы разьлічвалі, што дасьведчаны ў палітычных справах Фарнэзэ зможа ўмела манэўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак ягонага пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесьці рэформу звычаяў папскай курыі.

У першай палове XVI стагодзьдзя папства ў шэрагу заходнеэўрапейскіх дзяржаваў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяродзьдзі італьянскага духавенства, у прыватнасьці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэяў у Італіі папа Павал III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэньнем ад царквы за ўсялякую апэляцыю да сабора. У 1542 Павал III вырашыў выкарыстаць досьвед гішпанскай інквізыцыі й булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізыцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.

У 1540 Павал III булай «Regiminis militantis ecclesiae» зацьвердзіў езуіцкі ордэн зь пералікам першых дзесяці ягоных чальцоў-заснавальнікаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Павал III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў