Ян XXIII

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Папа сьвяты
Ян XXIII
Ioannes XXIII
Папа Рымскі
Oboedientia et Pax
Oboedientia et Pax
Царква Рымска-каталіцкая царква
Пачатак папства 28 кастрычніка 1958
Канец папства 3 чэрвеня 1963
Папярэднік Піюс XII
Наступнік Павал VI
Іншыя пасады
Пасьвечаньні
Ардынацыя 10 жніўня 1904
 Джузэпэ Чэпэтэльлі
Кансэкрацыя 19 сакавіка 1925
 Джаваньні Таччы Парчэльлі
Кардынальства 12 студзеня 1953
 Піюс XII
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі
Нарадзіўся 25 лістапада 1881
Сота іль Монтэ, Італія
Памёр 3 чэрвеня 1963
Апостальскі палац, Ватыкан
Дэвіз Obedientia et Pax (Паслушэнства і мір)
Герб герб
Сьвяты́
Дзень памяці
Шанаваны ў
  • Рымска-каталіцкая царква
  • Англіканская царква Канады
  • Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы
Бэатыфікацыя 3 верасьня 2000
Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан
 Янам Паўлам II
Кананізацыя 27 красавіка 2014
Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан
 Францішкам
Патрон Папскіх пасланцоў[1]
Іншыя папы па ймю Ян

Папа сьвяты́ Ян XXIII (па-лацінску: Ioannes XXIII), народжаны Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі (па-італьянску: Angelo Giuseppe Roncalli, [ˈandʒelo dʒuˈzɛppe roŋˈkalli]; 25 лістапада 1881, Сота іль Монтэ, Бэргама, Каралеўства Італія — 3 чэрвеня 1963, Ватыкан) — 261-ы Папа Рымскі (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963).

Пасьля пакладзеньня ў сьвятары 10 жніўня 1904 служыў на розных пасадах у Баўгарыі, Грэцыі, Турэччыне, Францыі. 12 студзеня 1953 папа Піюс XII паставіў яго кардыналам. 28 кастрычніка 1958 у 76-гадовым узросьце абраны папам. Упершыню больш чым за 500 гадоў абраў сабе ймя Ян, што канчаткова разьвязала спрэчку пра нумарацыю імёнаў, якая існавала з-за наяўнасьці антыпапаў.

Намагаўся мадэрнізаваць каталіцкую царкву. У час каранацыі не дазволіў япіскапам цалаваць ягоныя калені і стопы, а толькі пярсьцёнак. Першы Папа пасьля 1870, які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведваньне зьняволеных у турме). Склікаў Першы сынод для Рымскай дыяцэзіі ў Лятэранскім саборы, адначасова першы сынод у гісторыі Рыму (24—31 студзеня 1960). Склікаў Другі Ватыканскі сабор (11 кастрычніка 1962), на якім абмяркоўваліся рэформы каталіцкай царквы, аднак не дажыў да ягонага сканчэньня. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіяпіскапа. Выступаў за мірнае суіснаваньне дзяржаваў розных сыстэмаў у часе халоднай вайны. За свой пантыфікат заслужыў мянушку «добры Папа».

Ян XXIII быў пахаваны ў гротах пад Базылікай сьвятога Пятра. 18 лістапада 1965 ягоны наступнік папа Павал VI паклаў пачатак ягонай кананізацыі, абвясьціўшы яго слугою Божым. 20 сьнежня 1999 папа Ян XXIII абвешчаны вялебным, 3 верасьня 2000 — багаслаўлёным. Пасьля бэатыфікацыі рэшткі цела перанесеныя ў сабор сьв. Пятра. 27 красавіка 2014 абвешчаны сьвятым.

Дзень памяці Яна XXIII адзначаецца ня ў дзень ягонае сьмерці, як звычайна, а 11 кастрычніка, у дзень пачатку Другога ватыканскага сабору. Англіканская царква Канады і Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы адзначаюць ягоны дзень 4 чэрвеня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ patrons of papal delegates(анг.) Saints.SQPN Праверана 27 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян XXIIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў