Міжнародны фанэтычны альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Міжнародны фанэтычны альфабэт, МФА (па-ангельску: International Phonetic Alphabet, IPA, па-француску: Alphabet phonétique international, API) — сыстэма сымбаляў для запісу транскрыпцыяў, заснаваная на лацінскім альфабэце. Распрацаваны і падтрымліваецца Міжнароднай фанэтычнай асацыяцыяй[1]. МФА на практыцы выкарыстоўваецца выкладчыкамі замежных моваў і студэнтамі, лінгвістамі, лягапэдамі, акторамі і іншымі людзьмі, хто мае дачыненьне да іншамоўнае фанэтыцы[2].

МФА быў распрацаваны дзеля адлюстраваньня непасрэдна тых якасьцяў маўленьня, якія выдзяляюцца ў вусным маўленьні: фанэмаў, інтанацыяў, падзелаў словаў і складаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б International Phonetic Association (IPA), Handbook, ISBN 978-0-521-63751-0 (анг.)
  2. ^ Michael K. C. MacMahon Phonetic Notation // The World’s Writing Systems / P. T. Daniels and W. Bright (eds.). — New York: Oxford University Press, 1996. — Стст. 821—846. — ISBN 0-19-507993-0 (анг.)

Глядзіце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міжнародны фанэтычны альфабэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў