Фанэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фанэма — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспэкце і зьяўляецца асноўным аб'ектам вывучэньня фаналёгіі.

Уся разнастайнасьць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасьці фанэмаў, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сыстэму (звычайная колькасьць фанэмаў у мовах сьвету вагаецца ад 12 да 80).

У розных фаналягічных школах праблема тоеснасьці фанэмы трактуецца неаднолькава.

Два асноўныя погляды, да якіх можна зьвесьці розныя погляды, гэта:

  • выдзяленьне фанэмаў шляхам устараненьня адрозьненьняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
  • выдзяленьне фанэмаў шляхам узмацненьня адрозьненьняў (дадатковая дыстрыбуцыя).

Літаратура [рэдагаваць]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.