Гук
Гук — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частасьцю паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам.
Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх хваляў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва амплітуда і частасьць. Вывучэньнем гуку займаецца навука акустыка.
Зьмест |
Утварэньне гукаў [рэдагаваць]
Гукі сучаснай беларускай мовы ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату. Да яго органаў адносяцца лёгкія, гартань, глотка, галасавыя зьвязкі, цьвёрдае і мяккае паднябеньне, губы, поласьць носа і поласьць рота, язык і зубы.
Клясыфікацыя гукаў [рэдагаваць]
- Галосныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу.
- Зычныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму.
Літаратура [рэдагаваць]
- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |