Зычныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зы́чныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзьнікае ў час вымаўленьня ў выніку сутыкненьня струменю выдыхаемага паветра зь перашкодай у поласьці рота.

Класыфікацыя зычных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле удзелу голасу і шуму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Санорныя зычныя. Пры іх вымаўленьні пераважае голас.
  • Шумныя зычныя:
  1. звонкія зычныя — вымаўляюцца зь перавагай шуму над голасам.
  2. глухія зычныя — утвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.

Паводле цьвёрдасьці/мяккасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цьвёрдыя зычныя.
  • Мяккія зычныя.

Паводле спосабу ўтварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Змычныя (выбухныя) ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыканьня пад узьдзеяньнем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка.
  • Шчылінныя (фрыкатыўныя) ўтвараюцца ў выніку трэньня выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнаньні са змычнымі.
  • Змычна-шчылінныя (афрыкаты) ўтвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыканьня першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.
  • Змычна-праходныя ўтвараюцца пры няпоўным змыканьні моўных органаў у адным мейсцы і пры няпоўным збліжэньні ў другім.
  • Дрыжачы (вібрант) утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў.

Паводле органаў вымаўленьня і мейсца вымаўленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Губныя (лабіялізаваныя) ўтвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэньні ніжняй губы зь верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыканьня струменем выдыхаемага паветра:
  1. губна-губныя;
  2. губна-зубныя.
  • Язычныя ўзьнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябеньня, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна:
  1. пярэднеязычныя зычныя;
  2. заднеязычныя зычныя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]