Зубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Набор зубоў чалавека

Зубы — утварэньні, якія складаюцца ў асноўным зь цьвёрдых тканінак, прызначаныя для першаснай мэханічнай апрацоўкі ежы. У жывёлаў таксама выкарыстоўваецца ў якасьці зброі для абароны й нападу або пагрозы (ашчэр).

У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэньні гукаў пры размове, а таксама зьяўляюцца важнай часткай шырокай усьмешкі.

Будова й склад чалавечага зуба

Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нэрвамі й крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозьніваюць малочныя й пастаянныя зубы, зь іх 8 разцоў, 4 іклы, 8 малых карэнных і 8—12 вялікіх карэнных зубоў. У дзяцей малочныя зубы пачынаюць праразацца ва ўзросьце ад 3 месяцаў}. У пэрыяд ад 6 да 12 гадоў малочныя зубы паступова замяняюцца сталымі. Малочных зубоў усяго 20: 8 разцоў, 4 іклы й 8 маляраў.

У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковыя, звышкамплектныя зубы (як малочныя, так і пастаянныя).

Функцыі зубоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па асноўнай функцыі зубы дзеляцца на 4 тыпы:

  • Разцы — пярэднія зубы, якія праразаюцца першымі ў дзяцей, служаць для захопліваньня й разразаньня ежы.
  • Іклы — конусападобныя зубы, якія служаць для разьдзіраньня й утрыманьня ежы.
  • Перадмаляры (перадкарэнныя ці малыя карэнныя)
  • Маляры (карэнныя) — заднія зубы, якія служаць для расьціраньня ежы, маюць тры кораня на верхняй сківіцы й два — на ніжняй.

Захворваньні зубоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў