Бэнэдыкт VIII

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэнэдыкт VIII, Папа Рымскі

Бэнэдыкт VIII (лац. Benedictus PP. VIII) (сьвецкае імя: Тэафілякт II, граф Тусколя, італ. Teofilatto dei Conti di Tuscolo); (? — 9 красавіка 1024, Рым) — папа рымскі з 18 траўня 1012 да 9 красавіка 1024. Каранаваў імпэратарам Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Гэнрыха II Сьвятога. Змагаўся з набегамі сарацынаў і ўсеўладзьдзем роду Крэсчэнца ў самой Папскай вобласьці. З часу яго пантыфікату стала звычаем мяняць пры абраньні ў папы імя.