Мартын I (папа рымскі)
Мартын Спавядальнік (па-лацінску: Martinus PP. I; памёр 16 верасьня 655) — папа рымскі з ліпеня 649 году па 17 чэрвеня 653 году.
Нарадзіўся ва ўмбрыйскім горадзе Тудэртума. Да 649 году зьяўляўся рымскім нунцыем ва Канстантынопалі. Асудзіў монафэлітаў як герэтыкоў на Лятэранскім саборы ў 649 годзе, дзе таксама быў асуджаны эдыктам імпэратара Канстанта II, які забараняў асуджэньне монафэлітства. Раз’юшаны імпэратар загадаў ваеначальніку экзарху Равэны Алімпіюсу даставіць сьвяціцеля Мартына на суд.
Аднак Алімпіюс пабаяўся народа й падаслаў воіна, каб таемна забіць сьвятога. Калі забойца наблізіўся да сьвяціцелю, то нечакана аслеп. Новы экзарх Тэадор I Каліёпа ў 653 годзе арыштаваў Мартына й адправіў яго на востраў Наксас, пасьля чаго папа быў выкліканы ў Канстантынопаль на суд.
Нарэшце, Мартына выслалі ў Хэрсонес Таўрычны, дзе ён і памёр 16 верасьня 655 года[1].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Мартын Спавядальнік. Каталічная Энцыкляпэдыя
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Мартын I. Catholic Encyclopedia
Мартын I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў