Баніфацыюс IV (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Баніфацыюс IV

Баніфацыюс IV (па-лацінску: Bonifatius PP. IV; памёр 8 траўня 615, Рым) — папа рымскі з 25 жніўня 608 году па 8 траўня 615 году.

Паходзіў з роду марсіеў з гораду Валерыі. Пры Баніфацыюсе ў 608 годзе імпэратарам Фокай хрысьціянам быў перададзены паганскі Пантэон. У ім папам была асьвечана царква Сьвятой Марыі і ўсіх пакутнікаў. Таксама Баніфацыюс быў сучаснікам сьвятога Калумба.

Баніфацыюс не карыстаўся папулярнасьцю, бо часы ягонага кіраваньня суправаджаліся рознымі бедзтвамі. Тым ня менш, ён быў кананізаваны каталіцкай царквой, то бок дзень памяці адзначаецца 25 траўня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Баніфацыюс IV (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў