Пантэон (Рым)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьнешні выгляд
Інтэр’ер Пантэона

Пантэон (па-лацінску: Pantheon; ад старажытнагрэцкага Πάνθεον) — храм у Рыме, выбітны помнік старажытнарымскай архітэктуры.

Храм упершыню пабудаваў Марк Віпсаніюс Агрыпа пры імпэратары Актавіяне Аўгусьце. Аднак прыкладна ў 80 годзе н. э. храм быў зьнішчаны ў час буйнога пажару і зноў адбудаваны імпэратарам Адрыянам. Храм пабудаваны ў клясычным стылі і мае звычайны портык з калёнамі. Даволі арыгінальным элемэнтам архітэктуры Пантэона зьяўляецца купал з адтулінай.