Ян VI (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ян VI (па-лацінску: Johannes PP. VI; 655, Эфэс — 11 студзеня 705, Рым) — папа рымскі з 30 кастрычніка 701 году па 11 студзеня 705 году.
Паводле паходжаньня зьяўляўся грэкам, заняў пасад насуперак волі імпэратара й утрымаў яго толькі дзякуючы падтрымцы рымскай міліцыі. Калі Гізульф I, герцаг бэнэвэнцкі, захапіў некаторыя гарады экзархату, Ян пераканаў яго адмовіцца ад заваёваў, заплаціўшы герцагу выкуп.
Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян VI (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ян VI. Catholic Encyclopedia