11 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
11 студзеня — 11-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 354 дні (355 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў замку ў Ваўкавыску ўмову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядзьвігай
- 1567 — у Лёндане адбылося лёсаваньне ўзнагародаў першай дзяржаўнай лятарэі
- 1582 — заснаваная духоўная сэмінарыя ў Вільні, у 1945 перанесеная ў Беласток
- 1793 — Француская рэвалюцыя: кароль Людовік XVI засуджаны на сьмерць
- 1862 — выйшла першая нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая праўда», якую выпускаў Кастусь Каліноўскі
- 1907 — віленскі суд забараніў газэту «Наша Доля»
- 1946 — аддзелы УПА атакавалі Цісну, дзе адбыўся бой з польскімі міліцыянтамі, загінулі і цывільныя
- 1990 — Вільня: 300 тысяч дэманстрантаў дамагалася незалежнасьці Летувы
- 1991 — Слабадан Мілошавіч стаў прэзыдэнтам Сэрбіі
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1867 — Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы
- 1906 — Альбэрт Гофман, швэйцарскі хімік, «бацька» ЛСД
- 1977 — Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1397 — Скіргайла, вялікі князь літоўскі
- 1851 — Казімер Дмахоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, магілёўскі арцыбіскуп
- 1864 — Цітус Далеўскі, беларускі змагар за свабоду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, паплечнік Кастуся Каліноўскага
- 1983 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар кампартыі Беларусі
- 1983 — Мікалай Падгорны, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР
Сьвяты [рэдагаваць]
11 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў