9 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
9 студзеня — 9-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 356 дзён (357 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1905 — Крывавая нядзеля — у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце рабочых. У тым шэсьці бралі ўдзел 140 тысяч чалавек, шмат зь іх загінула. А ішлі рабочыя з пэтыцыяй да цара. Думалі, што цар добры, а толькі намесьнікі ў яго ліхія.
- 1996 — распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1590 — Сімон Вуэ, францускі жывапісец эпохі Барока
- 1801 — Восіп Кавалеўскі, беларускі філёляг, манголазнаўца
- 1821 — Эліяху-Хаім бар Машэ Майзэль, рабін, адзін з духоўных лідараў жыдоўскіх суполак Расейскай імпэрыі
- 1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца
- 1890 — Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік
- 1902 — Антон Жэбрак, беларускі генэтык, які быў прэзыдэнтам Акадэміі Навук і ўсё жыцьцё займаўся сэлекцыяй пшаніцы ды грэчкі
- 1908 (?) — Марыя Осіпава, менская гераіня-падпольшчыца
- 1906 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык
- 1908 — Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, фэміністка
- 1913 — Рычард Ніксан, 37-ы прэзыдэнт ЗША
- 1952 — Марэк Бэлька, прэм’ер-міністар Польшчы (2004—2005)
- 1959 — Яна Наг’ёва, славацкая акторка
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1757 — Бэрнар ле Баўе дэ Фантэнэль, францускі пісьменьнік і навуковец
- 1873 — Напалеон III Банапарт, прэзыдэнт Францускай рэспублікі, імпэратар французаў; сын Людовіка Банапарта, караля Галяндыі і пляменьнік Напалеона I
- 1916 — Тадэвуш Айдукевіч, польскі мастак
- 1921 — Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну
- 1944 — Антанас Сьмятона, летувіскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Летувы
- 2010 — Юзаф Булька, каталіцкі сьвятар
- 2010 — Сяргей Казлоў, савецкі пісьменьнік-казачнік, паэт