Субота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Субо́тадзень тыдня паміж пятніцай і нядзеляй. У габрэйскай мове, дзе дні тыдня проста пранумараваныя, субота мае сваю назву — Sabbath (שבת, шабат). Адсюль пайшла назва гэтага дня ў беларускай і многіх іншых мовах. Назва яго на лаціне Saturni Dies (дзень Сатурна) адпавядае богу Сатурну. Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву ладзіч, ад бога Ладона.

Згодна юдэйскай традыцыі ў суботу сьвяткуюць шабаш. Паводле Бібліі, святкаванне Суботы ўсталяванае Богам у памяць аб 7-м дні Стварэння (Кніга Роду, 2, 1-3). Яно пацверджанае выбранаму народу пад час Зыходу як 4-е з Дзесяці Прыказанняў Божых – Дэкалогу. (Зыход, 20, 8-11). Паводле хрысціянскай традыцыі, у сувязі з выратавальнай ахвярай Езуса Хрыста святкаванне суботы перанесенае на дзень Яго ўваскрасення ( нядзелю). Адвентысты сёмага дня, як і габрэі (юдаісты), не прызнаюць гэтай рэформы.

Субота — першы з выходных дзён. Большая частка прадпрыемстваў не працуе, хаця школьнікі і студэнты могуць навучаюцца. У Савецкім Саюзе была традыцыя камуністычных суботнікаў, якая застаецца жывой і ў сучаснай Беларусі.

У некаторых дыялектах назва гэтага дня тыдня вымаўляецца як "сыбота".

Тыдзень: Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацьвер | Пятніца | Субота | Нядзеля

Commons-logo.svg  Суботасховішча мультымэдыйных матэрыялаў