Дзень
Дзень — адна з адзінак вымярэньня часу. За прамежак часу роўны 1 адзін дзень лічыцца або пэрыяд ад аднаго ўсходу сонца да наступнага (званы таксама суткі), або толькі сьветлая частка гэтага пэрыяду, то бок ад усходу да захаду і абавязаны вярчэньню зямлі вакол сваё восі.
Згодна міжнароднай сыстэме адзінак дзень дзеліцца на 24 гадзіны, што ёсьць роўным 1440 хвілінам ці 86400 сэкундам. Дні групуюцца: па 7 ствараючы тыдзень, прыкладна па 30 (ці 4 тыдня) ствараючы месяц, па 365 (ці 366), ствараючы год.
Пачатак і канец сутак можа быць розным у залежнасьці ад сфэры ўжываньня. Астранамічныя ці каляндарныя суткі пачынаюцца ў 00:00 аднаго дня і цягнуцца да 00:00 наступнага. Гатэльныя суткі (адзінка вымярэньня працягласьці пражываньня ў гатэлі, для падліку памеру аплаты паслуг) пачынаюцца і канчаюцца адпаведна ў 12:00.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Дзень — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў