Біблія
Бі́блія (па-грэцку: βιβλία — кнігі) — збор тэкстаў, кананізаваны ў юдаізме і хрысьціянстве. Хрысьціянская Біблія складаецца з дзьвюх частак — Старога Запавету, кнігі якога прызнаюцца ў юдаізме, ды Новага Запавету, створанага пасьля жыцьця Ісуса Хрыста. Некаторыя групы ў хрысьціянстве ўключаюць у адзін ці абодва Запаветы сьвяшчэнныя пісаньні, сярод якіх самыя значныя завуцца апокрыфамі. У Стары Запавет уваходзяць кнігі, напісаныя да нараджэньня Хрыстовага і прынятыя хрысьціянскай царквой у склад пісаньня. Груба кажучы, ён супадае з юдэйскай Бібліяй, але адрозьніваецца ад яе парадкам кніг і расстаноўкай акцэнтаў.
Біблія для большасьці хрысьціян уключае Новы Запавет, які апісвае жыцьцё і вучэньне Хрыста, лісты апостала Паўла ды іншых прыхільнікаў раньняе хрысьціянскае царквы, а таксама Кнігу Адкрыцьця. Новы Запавет уключае 27 кніг, галоўнай асобай якіх зьяўляецца Хрыстос. Большасьць кніг былі напісаныя на старажытнай грэцкай мове.
Зьмест |
Пераклады [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Пераклады Бібліі
На беларускую мову [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Пераклады Бібліі на беларускую мову
Літаратура [рэдагаваць]
- Г. В. Сініла. Біблія як феномен культуры і літаратуры. Мінск: Беларуская навука, 2003.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Біблія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |