Новы Запавет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гістарычныя кнігі |
| Дыдактычныя кнігі |
| Прароцкія кнігі |
Но́вы Запаве́т (грэц. Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кнігаў, які ўяўляе сабой адну зь дзьвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.
У Новым Запавеце распавядаецца пра прышэсьце ад Бога на зямлю Мэсіі (Хрыста), Сына Боскага, каб ён памёр за людзей і такім чынам адкупіў іх ад першароднага граху (пра што распавядаецца й у Старым Запавеце). На зямлі, калі Ён прапаведваў пра Боскае Царства, Ісус (Мэсія) абраў дванаццаць апосталаў (адзін зь якіх здрадзіў яму) і даручыў ім распаўсюджваць Ягонае вучэньне па сьвеце.
Новы Запавет складаецца з 27 кніг: 4 Эвангельляў, Дзеяў Апосталаў, 21 апостальскага пасланьня і Адкрыцьця (Апакаліпсіса).
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Новы Запавет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў