Пасланьне да эфэсянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кніга Новага Запавету

Пасланьне да эфэсянаў

Zabludawskae Evangelle — Zamok.Jpg

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне да эфэсянаў — адно з пасланьняў апостала Паўла, якое ўвайшло ў лік Новага Запавета.

Адрасат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал наведаў Эфэс ў канцы сваей другой місіянэрскай вандроўкі ўлетку 52 году на шляху з Карынту ў Ерусалім. Падчас трэцяй вандроўкі ў 54 годзе Павал другі раз прыбыў у Эфэс, дзе заставаўся на працягу двух гадоў. Павал распаўсюджваў Добрую вестку ў Эфэсе й ягоных навакольлях, дзякуючы чаму вялікая колькасьць людзей прыняло хрысьціянства, і ўтварылася суполка вернікаў. Павал быў вымушаны пакінуць Эфэс з-за беспарадкаў, якія былі ўчынены срэбранымі майстрамі. У сваіх пасланьнях да карынцянаў, ён піша, што там ён ледзь не загінуў. Але Павал заўседы памятаў пра царкву ў Эфэсе. Кіруючыся ў Ерусалім Павал у Мілеце зрабіў прыпынак і сустрэўся са старшынямі эфэскай абшчыны. Сустрэча скончылася сьлёзным разьвітаньнем, паколькі Павал паведаміў, што хутка ён апынецца ў няволі й больш ім не давядзецца спадкацца.

Акалічнасьці й аўтарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне значна адрозьніваецца ад іншых пасланьняў Паўла. Галоўныя тэмы багаслоўя Паўла — Закон, апраўданьне за веру, хуткае Другое прышэсьце Хрыста, — у пасланьні амаль адсутнічаюць, на першае месца выходзіць тэма Царквы й ейнай сутнасьці, суадносінаў паміж Хрыстом і Царквой. Непадобны й стыль пісьма, ён велічны, літургічны; хутчэй нагадвае пропаведзь, чым пасланьне. Акрамя таго, трэцяя частка ліста паўторана ў пасланьні да каласянаў, што прыводзіць некаторых дасьледчыкаў да высновы, што абодва пасланьні пісаліся амаль у адзін час. У лісьце таксама шмат словаў і выслоўяў, якія нідзе больш у Новым Запавеце не сустракаюцца. Шэраг дасьледчыкаў лічыць пасланьне вяршыняй багаслоўскай думкі аўтара.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апостал Павал піша лісты. Выява зь сярэдневечных выданьняў ягоных твораў

Зьвяртаючыся да хрысьціянаў, якія ў мінулым былі паганцамі, Павал апавядае пра выбраньне вернікаў яшчэ да стравэньня сьвету, пра адпушчэньне грахоў і дараваньне свабоды. Усё гэта Пан зрабіў праз свайго Адзінага Сына. Пан Бог ставіць мэтай аб’яднаць усё ў Хрысьце, усё як на небе, гэтак і на зямлі. Таму Хрыстос стварыў Царкву, зьнічшыўчы сьцяну падзелу паміж паганцамі й габрэямі, зрабіўшы з абодвух адзінае. Хрыстос ачоліў Царкву, а Царква ёсьць Ягоным Целам, у якім поўнасьць Бога. Хрыстос вышэй за любое валадараньне, Ён — ягоны Пан, Ён — пасярэднік паміж Творцам і тварэньнем. Тэма яднаньня з Богам мае й практычны сэнс. Павал заклікае хадзіць згодна высокага званьня хрысьціянаў, захоўваць адзінства паміж сабой, ставячыся да іншых зь цярплівасьцю й лагоднасьцю. Вернікі павінны адмовіцца ад справаў цемры, стаць дзецьмі сьвета. Стаць дзецьмі сьвета азначае адзінства ў поглядах, сьвятым жыцьці, адмове ад злуваньня, зайздрасьці, непрыстойных словаў. Любоў і мір павінен быць у жыцьці кожкага верніка. Адносіны паміж сужанцамі, паміж бацькамі й дзецьмі, паміж гаспадарамі й рабамі павінны будавацца на ўзаемнай любові й павазе. Інстытут шлюбу Павал робіць сымбалем адносінаў Хрыста да Царквы.

Месца й час напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне да вернікаў Эфэсу было напісаны ў турэмным зьняволеньні, гэтак жа як пасланьні да піліпійцаў, каласянаў, Філімона й другое пасланьне да Цімафея). Традыцыйна лічыцца, што месцам напісаньня твору зьяўляецца Рым, дзе Павал доўгі час знаходзіўся ў няволі, аднак такім местам мог быць і Кесарыя, дзе апостал правёў шмат часу, чакаючы перавядзеньня ў Рым. Час напісаньня таксама дакладна вызначыць цяжка, лічыцца што гэта канец 50-х — пачатак 60-х гадоў.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне складаецца з 6 разьдзелаў, якія можна падзяліць на дзьве часткі. У першай частцы (разьдз. 1—3) апостал надае ўвагу Хрысту й Царкве. Ліст пачынаецца з малітвы да Бога. Далей Павал расьпявядае пра веліч Пана, дзякуючы Каму вернікі сталі законнымі дзецьмі Бога й маюць свабодны доступ празь веру. У другой частцы Павал дае практычныя парады адносна як грамадзкага, гэтак і асабістага жыцьця.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Хрыстос і Царква (1:3—3:21)
  • Новае жыцьцё з Хрыстом (4:1—6:20)
  • Завяршэньне ліста (6:21—24)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]