Багаслоўе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Багаслоўе або тэалёгія (па-грэцку: theos — бог і logos — вучэньне; вучэньне пра бога) — сыстэма абгрунтаваньня і абароны рэлігійных вучэньняў пра бога, яго якасьці, прыкметы і ўласцівасьці, комплекс доказаў «праўдзівасьці» дагматыкі, рэлігійнай маральнасьці, кіраваў і нормаў жыцьця вернікаў і духавенствы, усталяваных той ці іншай рэлігіяй.