Асырыйская царква Ўсходу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асыры́йская царква́ Ўсхо́ду (па-клясычнасырыйску: ܥܕܬܐ ܕܡܕܢܚܐ ܕܐܬܘܪܝܐ), афіцыйная назва — Сьвятая Апостальская Ўсяленская Асырыйская Царква Ўсходу[1] (па-клясычнасырыйску: ܥܕܬܐ ܩܕܝܫܬܐ ܘܫܠܝܚܝܬܐ ܩܬܘܠܝܩܝ ܕܡܕܢܚܐ ܕܐܬܘܪܝܐ ʻIttā Qaddishtā w-Shlikhāitā Qattoliqi d-Madnĕkhā d-Āturāyē) — царква асырыйскае традыцыі, гістарычным цэнтрам якое зьяўляюцца Асырыя ды паўночная Мэсапатамія. Паводле афіцыйнай пазыцыі царквы, яна зьяўляецца непасрэднаю наступніцай гістарычнае Царквы Ўсходу, то бок кананічна прызнанай гістарычнай патрыяршай катэдры Сэлеўкіі-Ктэсыфону, якая зьяўлялася незалежнаю ўжо з апостальскіх часоў. Сучасная Асырыйская Царква Ўсходу не падтрымлівае эўхарыстычных зьвязкаў ані з праваслаўнымі царквамі бізантыйскай традыцыі, ані зь іншымі ўсходнімі праваслаўнымі царквамі, ані з Каталіцкаю царквой. Нягледзячы на гэтае, у шэрагу навуковых працаў яна разглядаецца разам зь іншымі нехалькідонскімі царквамі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ An Introduction to the Christian Orthodox Churches, By John Binns, page 28 [1]
  2. ^ «Assyrian Apostolic Church of the East — JOHN A. MCGUCKIN»; цыт. пав. кн.: The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity, 2011 Blackwell Publishing Ltd