Рэфармацыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэфарма́цыя — рэлігійны і грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які маў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Марціна Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней.
У выніку рэфармацыі зьявіўся новы накірунак у хрысьціянстве — пратэстантызм (пратэстанства), які ў сваю чаргу мае свае адгалінаваньні: лютэранства (стваральнік — Марцін Лютэр), англіканства (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) і іншыя.