Вэстэрос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вэстэрос
Вэстэроскі хмарачос
Вэстэроскі хмарачос
Västerås vapen.svg
Герб Вэстэросу
Плошча: 52,9 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

110 877
2096 ас/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 59°36′35″ пн. ш. 16°32′47″ у. д. / 59.60972° пн. ш. 16.54639° у. д. / 59.60972; 16.54639Каардынаты: 59°36′35″ пн. ш. 16°32′47″ у. д. / 59.60972° пн. ш. 16.54639° у. д. / 59.60972; 16.54639
Вэстэрос на мапе Швэцыі
Вэстэрос
Вэстэрос
Вэстэрос
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.vasteras.se

Вэстэрос (па-швэдзку: Västerås) — горад у Швэцыі, за 112 км на паўночны захад ад Стакгольму,цэнтар аднайменнай камуны і лэна Вэстманлянд. Разьмешчаны на возеры Мэлярэн ў вусьці ракі Свартан. Насельніцтва 110 877 чалавек (2010; пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі).

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

С пачатку свайго заснаваньня ў X стагодзьдзі горад называўся Арас (гэта азначала ў той час «вусьце ракі»), пазьней — Вэстра Арас (даслоўна «Заходні Арас» (каб адрозьніваць яго ад Усходняга Араса), і ў пачатку XVII стагодзьдзя набыў сучасную назву Вэстэрос (што ўжо можна перакласьці як «(Горад) на захад ад узгорку», т.б. ад узгорку Бадэлюндаосэн).

[рэдагаваць] Гісторыя

Вэстэрос быў заснаваны ў 990 годзе і належыць да найстарэйшых гарадоў Швэцыі (разам з Сыгтунай, Люндам і Скарай, якая старэйшая за вышэйпералічаныя гарады ўсяго на два гады). У гэты час Вэстэрос быў другім паводле значнасьці горадам Швэцыі. З XII стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным цэнтрам хрысьціянства. У XIII стагодзьдзі ў ім быў узьведзены ўмацаваны замак. У 1521 годзе мела месца Бітва за Вэстэрос, у якой войскі Густава Вазы перамаглі датчанаў. У 1527 годзе ў Вэстэроскім замку адбыўся г.зв. Рэфармацыйны рыксдаг, на якім Густаў Ваза скасаваў каталіцтва ў якасьці афіцыйнай рэлігіі краіны. У 1623 годзе біскуп Юганэс Рудбэкіюс заснаваў у Вэстэросе першую ў Швэцыі гімназыю, а ў 1630 годзе — першую школу для дзяўчынак. У тым самым годзе ў Вэстэросе быў выяўлены першы выпадак паляндры. Горад таксама неаднаразова цярпеў ад пажараў, у т.л. у 1714 годзе. У 1907 годзе ў Вэстэросе быў пабудаваны Гарадзкі гатэль, які уключаў 40 пакояў, рэстарацыі, музычныя кавярні ды краму па продажы алкаголю. З канца XIX стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным прамысловым цэнтрам: тут пабачылі сьвет такія прадпрыемствы як электратэхнічнае ASEA1988ABB), Nordiska Metall AB, а таксама першы супэрмаркет сеткі ICA.

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вэстэроссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах