Джаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Джаз
Стылістычнае паходжаньне
Блюз і іншая афраамерыканская народная музыка, рэгтайм
Паходжаньне
Тыповыя інструмэнты
Папулярнасьць 1920-я-1960-я

Джаз (па-ангельску: Jazz) — форма музычнага мастацтва, узьніклая ў пачатку XX стагодзьдзя ў ЗША у выніку сынтэзу афрыканскай і эўрапейскай культур і атрымалая пасьля паўсюднае распаўсюджваньне. Характэрнымі рысамі музычнай мовы джаза першапачаткова сталі імправізацыя, палірытмія, заснаваная на сынкапіраванных рытмах, і ўнікальны комплекс прыёмаў выкананьня рытмічнай фактуры — Свінг. Наступнае разьвіцьцё джаза адбывалася за рахунак засваеньня джазавымі музыкамі і кампазытарамі новых рытмічных і гарманічных мадэляў.

[рэдагаваць] Гісторыя разьвіцьця джаза. Асноўныя плыні.

[рэдагаваць] Вытокі джаза

Вытокі джаза зьвязаныя з блюзам, спырічуэлс і рэгтаймам. Джаз паўстаў у канцы XIX стагодзьдзя як зьліцьцё афрыканскіх рытмаў і эўрапейскай гармоніі, але вытокі яго варта шукаць з моманту завозу рабоў зь Афрыкі на тэрыторыю Новага сьвета. Прывезеныя рабы не былі выхадцамі з аднаго рода і звычайна нават не разумелі адзін аднаго. Неабходнасьць кансалідацыі прывяла да аб'яднаньня мноства культур і, як сьледзтва, — да стварэньня адзінай культуры (у тым ліку і музычнай) афраамэрыканцаў. Працэсы зьмешваньня афрыканскай музычнай культуры, і эўрапейскай (якая таксама зьведала сур'ёзныя зьмены ў Новым Сьвеце) адбываліся пачынальна з XVIII стагодзьдзя і ў XIX стагодзьдзі прывялі да ўзьнікненьня «протаджаза», а затым і Джаза ў агульнапрынятым разуменьні. Засноўвалую ролю ў сапраўдным джазе гуляе імправізацыя. Акрамя таго, джаз адрозьніваецца сынкапіравальнасьцю (вылучэньне слабых дзеляў і нечаканыя акцэнты) і адмысловым драйвам. Два апошнія складнікі ўзьнікаюць у рэгтайме, а затым пераносяцца на гульню аркестраў (бэндаў), пасьля чаго для пазначэньня гэтага новага стылю музыцыяваньня і ўзьнікае слова «джаз», якое пішацца спачатку як «Jass», затым як «Jasz» і толькі з 1918 года набывае свой сучасны выгляд. Акрамя таго, шматлікія кірункі джаза адрозьніваюцца асобай тэхнікай выкананьня: «разгойдваньнем» або свінгам. Радзімай джаза быў амэрыканскі Поўдзень і першым чынам Новы Арлеан. 26 лютага 1917 года ў нью-ёрскай студыі фірмы «Victor» пяцёра белых музыкаў з Новага Арлеана запісалі першую джазавую грамкружэлку. Значэньне гэтага факту цяжка пераацаніць: да зьяўленьня ў сьвеце гэтай плястынкі джаз заставаўся маргінальнай зьявай, музычным фальклёрам, а пасьля — на працягу некалькіх тыдняў ашаламіў усю Амэрыку. Запіс прыналежыла легендарнаму «Original Dixieland Jazz Band».

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Джазсховішча мультымэдыйных матэрыялаў