Гітара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Гішпанская гітара

Гіта́раструнна-шчыпковы музычны інструмэнт. Зьявілася каля XIII стагодзьдзя ў Гішпаніі. Асноўныя канструктыўныя дэталі — корпус, грыф з ладамі і галоўкай, Корпус з плоскімі дэкамі і характэрнай перамычкай вырабляецца з дрэва або заменьнікаў. Мае лады (звычайна да 24). Існуе шмат разнавіднасьцяў гітар:

  • Акустычныя
  • Электрагітары — па канструкцыі могуць быць цэльнакарпуснымі або паўакустычнымі, грыф можа ўклейвацца, альбо прышрубоўвацца да корпуса. Брыдж (месца мацаваньня струнаў) можа быць фіксаваным або «плаваючым», які называюць альбо «трэмала», альбо «вібрата» — назва «вібрата» больш лягічная, але прыжыліся абодва гэтыя тэрміны.
    • Бас — існуюць 4 або 5, 6 і нават 7 струнныя, бываюць безладовыя.
    • Стык Чапмена (en:Chapman Stick) або проста Стык — гітара, адмыслова аптымізаваная для ігры тэпінгам — ударамі пальцаў аднае рукі па струнах. На стыку можна іграць з двух канцоў. Звычайна мае 10 струнаў (вялікі стык — 12). Тэарэтычна магчыма адначасовае гучаньне да 10 нотаў (1 палец — 1 нота)
    • Гітара Ўора (en:Warr guitar) — гітара прызначаная для ігры тэпінгам. Існуюць гітары Ўора з 8, 12 або 14 струнамі. Гэты інструмэнт ня мае стандартнай налады.

Лад клясычнай гішпанскай гітары (ад першай струны да шостай): мі-сі-соль-рэ-ля-мі. Лад расейскай (мажорнай) сямістрункі: рэ-сі-соль-рэ-сі-соль-рэ. Існуюць і іншыя лады.

[рэдагаваць] Часткі гітары

Дэталі акустычнай і электрычнай гітары
  1. галоўка грыфа
  2. верхні парожак
  3. калкі
  4. лады
  5. анкерны стрыжань
  6. кропкі на грыфе
  7. грыф
  8. падстава грыфа і гузік
  9. корпус
  10. гуказдымальнікі
  11. рэгулятары гучнасьці і тэмбру
  12. падстаўка
  13. Pickguard
  14. ніжняя дэка
  15. верхняя дэка
  16. абечак
  17. рэзарнатанная адтуліна
  18. струны
  19. ніжні парожак
  20. ладовая накладка на грыфе


[рэдагаваць] Аксэсуары

  • Круцёлка
  • Гуказдымальнік
  • Кіпцюры
  • Ключ, гітарны ключ — прылада для рэгуляваньня становішча грыфа акустычнай гітары з мэтай змены вышыні струн над грыфам. Звычайна ўяўляе сабойе шасьціграньнік - адмысловы або прыстасаваны з іншых інструмэнтальных набораў.
  • Медыятар
  • Падстаўка
  • Стойка

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Гітарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады