Электрагітара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Электрагітара

Электрагітара — гэта разнавіднасьць гітары з суцэльным корпусам і электрычнымі гуказдымальнікамі, якія пераўтвараюць ваганьні сталёвых струнаў у электрычны ток. Сыгнал з гуказдымальнікаў можа быць апрацаваны для атрыманьня розных гукавых эфэктаў і затым узмоцнены для прайграваньня праз дынамікі. Само слова «электрагітара» паўстала ад словазлучэньня «электрычная гітара», але шматлікія аб гэтым забываюць, памылкова гаворачы «электронная гітара».

Некаторыя лічаць, што электрагітары вырабляюцца з плястыка або мэталю, але на самой справе яны робяцца ў асноўным з дрэва. Самыя распаўсюджаныя матэрыялы — вольха, ясень, чырвонае дрэва, клён. У якасьці накладак на грыф ужываюць палісандар, чорнае дрэва й клён.

Найболей распаўсюджаныя шасьціструнныя электрагітары. Клясычны лад шасьціструннай гітары аналягічны ладу акустычнай гітары: мі сі соль рэ ля мі (E B G D A E). Досыць часта выкарыстоўваецца строй «dropped D», у якім ніжняя струна наладжваецца ў рэ (D) і ніжэйшыя налады (Drop C, Drop B), якія выкарыстоўваюць, у асноўным, гітарысты мэталю й гард-року. У сяміструнных электрагітарах часьцей за ўсё дадатковая ніжняя струна наладжваецца ў сі (B). Васьміструнная гітара — электрагітара з дадатковымі 7 і 8 струнамі.

Абсталяваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Комбаўзмацняльнік (комбік) — узмацняльнік і дынамік, спалучаныя ў адзін корпус. Асноўны элемэнт стварэньня гітарнага гуку. Узмацняльнік можа быць пабудаваны на электронных лямпах (лямпавы) або паўправадніках (транзыстарны або мікрасхемны).
  • Пэдаль эфэктаў (прымочка) — прылада, якая апрацоўвае гук гітары. Звычайна адна прылада рэалізуе адзін тып эфэкту, радзей — два й больш. Найболей вядомыя эфэкты:
  • Лічбавы працэсар — прылада, якая апрацоўвае гітарны гук пры дапамозе лічбавых альгарытмаў. Рэалізуе некалькі тыпаў эфэктаў з магчымасьцю іх камбінаваньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Электрагітарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў