Кантрабас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Басэтля

Басэтля[1], кантрабас (па-італьянску: contrabasso або basso, па-ангельску: double bass, па-француску: contrebasse, па-нямецку: Kontrabass) — найбуйнейшы са струнных смыковых інструмэнтаў, які мае рысы скрыпічнага сямейства й сямейства віёлаў. На кантрабасе граюць стоячы або сідзячы на высокім зэдліку, ставячы інструмэнт перад сабой. Вышыня інструмэнта рэгулюецца даўжынёй шпілю. Прыёмы ігры на кантрабасе і рыскі тыя ж, што й на скрыпцы, граюць смыкам, тэхніка ігры на кантрабасе адрозьніваецца ад скрыпічнай. Смык дзьвюх сыстэм — нямецкай ды францускай.

Сучасны кантрабас мае чатыры струны, наладжаныя па квартам (у адрозненьні ад іншых смыковых інструмэнтаў):E1, A1, D, G (мі, ля контарактавы, рэ, соль вялікай актавы). Гэта так званы «аркестровы лад». На некаторых мадэлях контрабасаў, што выкарыстоўваюць пераважна ў сымфанічным аркестры, ёсть пятая струна, наладжаная на 'C1 (да контарактавы), аркестровыя кантрабасы XVIIXVIII стст. мелі тры струны і кароткі грыф. Існуе таксама так званы «сольны» лад, гэта калі струны наладжваюцца на тон вышэй, пры гэтым выкарыстоўваюцца адмысловыя «сольныя» струны, што дае больш чысты й прыгожы тэмбр.

Дыяпазон кантрабаса, якім карыстаюцца на практыцы, параўнальна невялікі: ад E1 (мі контарактавы) да e1 (мі першай актавы). У сольных віртуёзных творах выкарыстоўваюцца і больш высокія гукі якія запісваюць у тэнаровым ды скрыпічным ключох. У партыях ноты пішуцца ў басовым, тэнаровым, або скрыпічным ключох на актаву вышей за натуральнае гучаньне. Прафэсійныя кантрабасісты паказваюць сьвету цудоўнае майстэрства валоданьня інструмэнтам. Хоць інструмэнт выглядае як грувасткі й непаваротлівы, але ён мае неверагодныя магчымасьці практычна невядомыя звычайнаму слухачу, спалучаючы ў сябе цёплае басовае гучаньне з магчымасьцю выманьня фляжалетаў у высокіх рэгістрах ён неперавышаны ў выкананьні сольных твораў. Майстровыя інструмэнты, старадаўнія інструмэнты дзівяць слухача насычанасьцю гуку і аксамітавым тэмбрам, асноўная сфэра яго выкарыстоўваньня — сымфанічны аркестар, у якім групе кантрабасаў належыць найважнейшая роля басовай асновы. Кантрабас часам выкарыстоўваецца ў камэрных ансамблях, ў духавых аркестрах ,а таксама ў джазе і іншых жанрах. У сайкабілі кантрабас выкарыстоўваецца замест бас-гітары. Некаторыя сучасныя поп і рок гурты часта ўлучаюць яго ў свой склад.

Вядомыя кантрабасісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантрабас у літаратуры і іншых галінах мастацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Азархин Р. Контрабас. — М.: Музыка, 1978.
  • Доброхотов Б. Контрабас: история и методика. — М.: Музыка, 1974.
  • Раков Л. Отечественное контрабасовое искусство ХХ века (20-80-е годы). - М.: Консерватория, 1993.
  • Раков Л. История контрабасового искусства. - М.: Композитор, 2004.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кантрабассховішча мультымэдыйных матэрыялаў