Скрыпка
Скры́пка (па-італьянску: violino; па-француску: violon; па-нямецку: Violine альбо Geige) — смычковы струнны музычны інструмэнт высокага рэгістру. Мае народнае паходжаньне, сучасны выгляд атрымала ў XVI стагодзьдзі. Мае чатыры струны, якія наладжаны па квінтам: G, D1, A1, E2 (соль малой актавы; рэ; ля першай актавы; мі другой актавы). Тэмбар скрыпкі густы ў нізкім рэгістры, мяккі ў сярэднім і бліскучы ў верхнім.
Гісторыя[рэдагаваць]
Прабацькамі скрыпкі лічацца арабскі рэбаб, гішпанская фідэль, брытанская крота, зьліцьцё якіх і ўтварыла віёлу. Формы скрыпкі ўсталяваліся да XVI стагодзьдзя. Да гэтага стагодзьдзя й пачатку XVII ставяцца вядомыя вытворцы скрыпак — сямейства Амаці. Іхныя інструмэнты адрозьніваюцца выдатнай формай і цудоўным матэрыялам. Наогул Італія славілася вытворчасьцю скрыпак, сярод якіх скрыпкі Страдывары й Гварнэры ў цяперашні час цэняцца надзвычай высока[1].
Скрыпка зьяўляецца сольным інструмэнтам з XVII стагодзьдзя. Першымі творамі для скрыпкі лічацца: «Romanesca per violino solo я basso» Марыні з Брэшыі (1620) і «Capriccio stravagante» ягонага сучасніка Фарына. Заснавальнікам мастацкай гульні на скрыпцы лічыцца Арканджэлё Карэльлі, а таксама Тарельлі, Тарціні, П'етра Лякатэльлі (1693—1764), вучань Карэльлі, які разьвіў бравурную тэхніку скрыпічнай гульні.
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Скрыпка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў