Антанін Леапольд Дворжак
Антанін Леапольд Дворжак (чэшск. Antonín Leopold Dvořák; 1841—1904) — чэскі кампазытар.
Міжнароднае прызнаньне атрымаў пасьля стварэньня сэрыі «Славянскіх танцаў» (1877—1886). Ён быў дырэктарам Нацыянальнай кансэрваторыі ў Нью-Ёрку (1892—1895). У працы «Сымфонія З новага сьвету» (1893) прысутнічаюць тэмы амэрыканскага фальклёру, уключаючы мэлёдыі чорных і каляровых амэрыканцаў. Ён напісаў 9 сымфоніяў, опэры, уключаючы «Русалку» (1900), вялікія творы для хору, «Карнавал» (1891—1892), канцэрты для скрыпкі і віялянчэлі, камэрную музыку, п’есы для фартэпьяна, рамансы. Ягоная рамантычная музыка пашырыла клясычныя традыцыі Бэтховена і Брамса і паказала велізарныя магчымасьці чэскага фальклёру.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Антанін Леапольд Дворжак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў