Густаў Малер
| Густаў Малер | |
| Gustav Mahler | |
| Род дзейнасьці | музыка |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 7 ліпеня 1860 года |
| Месца нараджэньня | Калішцы, Аўстра-Вугоршчына |
| Дата сьмерці | 18 траўня 1911 года |
| Месца сьмерці | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
Густаў Малер (па-нямецку: Gustav Mahler; нар. 7 ліпеня 1860 года ў Калішцы, Аўстра-Вугоршчына — пам. 18 траўня 1911 года ў Вене) — аўстрыйскі кампазытар эпохі Позьняга Рамантызму. Большасьць крытыкаў прызнае Малера выбітнейшым сымфаністам у гісторыі музыкі. У гады жыцьця Малер атрымаў вядомасьць як дырыжор (асабліва бэтховэнскага і вагнэраўскага рэпэртуараў), а яго творы не былі ацэненыя венскім грамадзтвам. Але паступова яго творы пачалі выконвацца ў канцэртных залях усяго сьвету. Узрост цікаўнасьцю да творчасьці Малера адбыўся ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Самую большую папулярнасьць атрымалі яго сымфоніі (асабліва 11-я), астатнія творы не набылі такой папулярнасьці.
Біяграфія [рэдагаваць]
Густаў Малер нарадзіўся 7 ліпеня 1860 года ў горадзе Калішцы ў Маравіі ў нямецкамоўнай габрэйскай сям’і. Быў другім з чатырнаццаці дзяцей Бэрнарда і Марыі Малер. З усіх дзяцей шасьцёра памёрлі немаўлятамі. Бацька Маелра быў дробным прадпрымальнікам. У 1860 годзе сям’я Малераў пераехала ў Іглаву, якая ў той час была буйным культурным цэнтрам чэскай правінцыі Аўстра-Вугоршчыны. Тут дзейнічала опэра, сымфанічны аркестар і Музычнае Таварыства. Тут Малер упершыню пачую вайсковую і народную музыку, што потым знайшло адлюстраваньне ў яго творчасьці. Бацькі хутка заўважылі талент хлопчыка і ў 1866 годзе адправілі яго вучыцца граць на фартэпіяна. 13 кастрычніка 1870 года ўпершыню, як піяніст, выступіў на канцэрце. У гэтым жа годзе Густаў паступіў вучыцца ў гімназію Іглавы. У 1871 годзе ён пераехаў у Прагу. У 1874 годзе памірае брат Густава – Эрнэст. У наступным годзе паступае ў Венскую Кансэрваторыю. У гэты час Густаў пачаў ствараць свае творы (Скрыпічную санату, Фартэпіянны квартэт і Сымфанічную прэлюдыю), стварае свае праекты: Нардычная сымфонія і опэра “Die Argonauten” і “Das klagende Lied”, зь якіх толькі апошняя будзе дапрацаваная да канчатку.
У Венскай кансэрваторыі Малер вучыцца ў клясе фартэпіяна і кампазыцыі. Пасьля кансэрваторыі ён паступае ў Венскі Ўнівэрсытэт, дзе вучыцца гармоніі ў Антона Брукнэра. У гэты час ён дапамагае стварыць фартэпіянны канцэрт “III Сымфоніі” Брукнэра і пачынае кантату “Das klagende Lied”, якая першапачаткова павінна была быць опэрай. У 1879 годзе пачынаецца праца над опэрай “Rűbezahl”. У наступным годзе Густаў канчае працу над “Das klagende Lied”, якая потым была некалькі разоў перапрацавана. Малер быў вылучаны на Ўзнагароду Бэтфовэна, але камісія адхіліла яго кандыдатуру.
У гэтым жа годзе Малер пачынае працаваць дырыжорам. Вёў канцэрты ў летні сэзон у Бад Хал у Вэрхняй Аўстрыі. У наступныя гады Малер працаваў як капэльмэйстар тэатра ў Любляне (1881 год), капэльмэйстар опэрнага тэатра ў Аламыньцу (1883 год), другі дырыжор праскай орэры (1885 год) і опэры ў Лейпцыгу (1886 год), дырэктр Венскай Каралеўскай Опэры ў Будапэшце (1888 год), першы дырыжор гарадзкога Тэатру ў Гамбургу (1891 год), дырыжор гамбурскай Філярмоніі (1894 год). З 1896 года становіцца капэльмэйстрам Венскай Опэры і ў гэты час сустракаецца з Ёганам Брамсам, папрасіўшы яго аб падтрымцы.
У 1887 годзе Малер праводзіць “Валькірыю” Рыхарда Вагнэра ў Лейпцыгскай Опэрэ і апрацоўвае і рыхтуе да выступленьня опэру Вэбэра “Die drei Pintos”. Яе прэм’ера атрымала вялізарны посьпех. У 1892 годзе дырыжыруе ў Гамбургскай Опэрэ прэм’ру Чайкоўскага “Яўгеній Анегін”, а ў Лёнданскай опэры “Covent Garden” праводзіць “Fidelia” і “Трыстан і Ізольда” Бэтфовэна, а так сама “Песьню Нібэлунгаў” Вагнэра.
У гэты пэрыяд Малер набываў усё большую вядомасьць як дырыжор, атрымліваў пахвалу крытыкаў і публікі. Адначасова, ў гэты час узьніклі яго першыя зрэлыя творы: цыкл фартэпіянных твораў “Lieder und Gesänge”, цыкл музычных твораў “Lieder eines fahrenden Gesellen”, І Сымфонія, якая канчаткова была скончана ў 1888 годзе, ІІ і ІІІ сымфоніі, канчаткова былі скончаны ў 1894 і 1896 г.г. Але, за выключэньнем ІІ сымфоніі, нічога не атрымала прызнаньня. Раней пачатыя праекты опэраў і Нардычнай сымфоніі былі пакінуты няскончанымі.
1889 год быў вельмі цяжкім у жыцьці кампазытара. Спачатку, у лютым, памёр яго бацька, праз некалькі месяцаў старэйшая сястра і маці. Густаў быў вымушаны ўзяць на сябе апеку над малодшымі братамі і сёстрамі. У траўні 1890 года Густаў, разам з сястрой Юстынай, зьдзейсьніў падарожжа ў Італію. Юстына ў 1893 годзе знайшла невялікую лясную сядзібу каля возера Атэрсі, якая стала для Малера месцам інтэнсіўнай працы на адпачынках да 1896 года.
23 лютага 1897 года Густаў хрысьціўся ў касьцёле ў Гамбургу, дзякуючы чаму атрымаў мажлівасьць працаваць дырыжорам Венскай Опэры. Атрымаўшы гэтую, вельмі добрую пасаду, Малер перажыў зорны час сваёй дырыжуры. Акрамя гэтага ён стаў першым габрэям, які атрымаў гэтую пасаду.
У лютым 1900 года правёў у Вене ІХ сымфонію Бэтховэна з уласнай апрацоўкай, а ў чэрвені едзе, разам з Венскай Філярмоніяй у Парыж для правядзеньня шэрагу канцэртаў у гонар Сусьветнай Выставы.
У 1902 годзе Мале ажаніўся на Альме Шындлер, дачцэ аўстрыйскага мастака Карла Моля. Альма атрымала музычную адукацыю і нават пісала музычныя творы. Іх дачка Марыя Анна памерла ад дызэнтэрыі ва ўзросьце чатырох гадоў, другая дачка Анна, стала скульптарам.
Да 1907 года Малер дырыжыраваў у Вене, Бэрліне, Львове, Амстэрдаме, Гаазе, Вэймары, Франкфурце на Майне, Гамбургу, Трыесьце, Рыме, Вроцлаве і Санкт-Пецярбурзе. У 1905 годзе праводзіў сымфанічны канцэрт пад час Эльзасцкага Музычнага Фэстывалю ў Страсбургу. У праграме былі: яго V Сымфонія, Рапсодыя Брамса, Сымфонія Штраўса і скрыпічны канцэрт Моцарта. У траўні 1907 года адбыўся канфлікт з кіраўніцтвам Опэры і Малер паўшоў у адстаўку. У гэты ж час у Малера было знойдзена хранічнае захворваньне сэрца.
Малер, разам з жонкай і дачкой пакінуў Вену 9 сьнежня 1907 года і накіраваўся ў Нью Ёрк.
У апошнія гады жыцьця кампазытар часта езьдзіў паміж Эўропай і ЗША. Акрамя інтэнсіўнай дырыжорскай працай у Амэрыцы, ён працягваў займацца творчасьцю. У 1908 годзе ён скончыў “Песьню пра Зямлю”, а ў 1908 ІХ Сымфонію. Верагодна Малер пачаў працаваць і над Х Сымфоніяй, але не пасьпеў. 20 лютага 1911 года ў яго паднялася тэмпэратура і моцна забалела горла. Доктар Джозэф Фрэнкель выявіў гнойны налёт на міндалінах і папярэдзіў Малера, што ў такім стане небясьпечна дырыжыраваць, аднак Малер не пагадзіўся. Моцная ангіна паўплывала на і без таго хворае сэрца і Густаў Малер памёр 18 траўня 1911 года ў венскай клініцы ва ўзросьце 50 гадоў. Ён быў пахаваны, згодна з жаданьнем, каля дачкі Марыі Анны на могілках у Грынзыгу.
Кнігапіс [рэдагаваць]
- Theodor Adorno (Тэадор Адорна) (1996). Mahler: A Musical Physiognomy. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-00769-3.
- Blaukopf, Kurt. (1973). Gustav Mahler. Harmondsworth: Allen Lane. ISBN 0-7139-0464-X.
- De La Grange, Henry-Louis. (1995). Gustav Mahler: Vienna: The Years of Challenge (1897-1904) (Vol. 2). Oxford University Press. ISBN 0-19-315159-6.
- De La Grange, Henry-Louis. (2000). Gustav Mahler: Vienna: Triumph and Disillusion (1904-1907) (Vol. 3). Oxford University Press. ISBN 0-19-315160-X.
- Machlis, J. and Forney, K. (1999). The Enjoyment of Music: An Introduction to Perceptive Listening (Chronological Version) (8th ed.). New York: Norton. ISBN 0-393-97299-2.
- Sadie, S. (Ed.). (1988). The Grove Concise Dictionary of Music. London: Oxford University Press. ISBN 0-333-43236-3.
- Барсова И. Симфонии Густава Малера. М., 1975.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Густаў Малер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў