Ахім фон Арнім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ахім фон Арнім
Achim von Arnim
Ludwig Achim von Arnim.jpg
Карціна Пэтэра Эдуарда Штрэлінга, 1805
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім
Нарадзіўся: 26 студзеня 1781, Бэрлін
Памёр: 21 студзеня 1831, замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг
Грамадзянства: Прусія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, празаік, драматург
Напрамак: гайдэльбэрскі рамантызм
Значныя творы: «Чароўны рог хлопчыка»
Подпіс:

Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (па-нямецку: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Бэрлін21 студзеня 1831, замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменьнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клемэнса Брэнтана) гайдэльбэрскага рамантызму. Яго жонка Бэтына (сястра Брэнтана) таксама была пісьменьніцай.

[рэдагаваць] Біяграфія

Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям'і камэргера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Бэрліну.

Усё свае жыцьцё Людвіг прысьвяціў зьбіраньні народнай творчасьці — песень, басьняў, прымавак.

У 18061808 гадах Арнім у суаўтарстве з Клемэнсам Брэнтана выдае зборнік народнай творчасьці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».

У 1811 годзе фон Арнім пабіраецца шлюбам з сястрой свайго блізкага сябра Бэтыне Брэнтана. Бетына фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе зьбіраньня фальклёру.

Другую палову свайго жыцьця пісьменьнік правёў часткова ў Бэрліне, часткова ва ўласным маёнтку Віпэрсдорф, дзе сыйшоў з жыцьця у 1831 годзе.

[рэдагаваць] Творчасьць

Аўтар раманаў «Галеча, багацьце, злачынства і адкупленьне графіні Далёрэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасьмяротна — 1854), аповесьцяў «Ізабэла Эгіпецкая, першае каханьне імпэратара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікаваная ў 1824) і іншых, навэляў «Апантаны інвалід у фортэ Ратона» (1818) і іншых.

Разам з Брэнтана склаў анталёгію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (18051808), якая аказала значны ўплыў на разьвіцьцё нямецкай лірыкі XIX стагодзьдзя[1].

Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навэлю («Ізабэла Эгіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах