Пётар Чайкоўскі
| Пётар Чайкоўскі | |
| Пётр Ильич Чайковский | |
| Дата нараджэньня | 7 траўня [ст. ст. 25 красавіка] 1810 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Воткінск, Вяцкая губэрня, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 6 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1893 |
| Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
| Краіна | Расейская імпэрыя |
| Прафэсіі | кампазытар, дырыгент, пэдагог |
Пётар Ільлі́ч Чайко́ўскі (7 траўня 1840, Воткінск, Расейская імпэрыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — расейскі кампазытар, дырыгент, пэдагог. Лічыцца адным з найвялікшых кампазытараў у гісторыі музыкі[1]. Выдатны мэлядыст, аўтар 76 опусаў, 10 опэраў. Чайкоўскі напісаў 7 сымфоніяў (6 пранумараваных і сымфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусьветна вядомыя ягоныя балеты «Лебядзінае возера», «Сьпячая прыгажуня», «Шчаўкунок».
Ён стаўся першым расейскім кампазытарам, чыя музыка зрабіла незгладжальнае ўражаньне на міжнародным узроўні. Чайкоўскі выступаў у якасьці запрошанага дырыгента ў канцы сваёй кар’еры ў Эўропе й Злучаных Штатах. Адным з такіх выступаў быў першы канцэрт ў Карнэгі-Холе ў Нью-Ёрку ў 1891 годзе. Чайкоўскі быў ганараваны ў 1884 годзе царом Аляксандрам III, і атрымаў ад яго пажыцьцёвую пэнсію ў канцы 1880-х гадоў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ О Петре Ильиче Чайковском в проекте Русский Биографический Словарь
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пётар Чайкоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |