Дэпрэсія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дэпрэ́сія (па-лацінску: depressio прыгнечанасьць) — нэгатыўны настрой чалавека, самота, прыгнечанасьць.
Зьяўляецца парушэньнем афэкту. Пры працяглым часе гэтага стану (звыш чатырох-шасьці месяцаў) дэпрэсія разглядаецца як псыхічнае захворваньне. Дэпрэсія добра паддаецца лекаваньню, больш чым у 80% выпадках надыходзіць поўнае выздараўленьне, тым ня менш, у цяперашні час менавіта дэпрэсія — найбольш распаўсюджанае псыхічнае разладжаньне. Як правіла, чалавек, які пакутуе на дэпрэсію, пачынае злоўжываць алькаголем (альбо іншымі рэчывамі, якія ўплываюць на ЦНС), сыходзіць «з галавой» у працу.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |