Хвароба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчыльнасьць новых выяўленых захворваньняў на сухоты

Хвароба (захворваньне[1]) — парушэньне нармальнай (аптымальнай) жыцьцядзейнасьці, працаздольнасьці, сацыяльна карыснай дзейнасьці, працягласьці жыцьця арганізму й ягонай здольнасьці адаптавацца да зьменлівых умоваў вонкавага й унутранага асяродзьдзяў пры адначасовай актывізацыі ахоўна-кампэнсатарна-прыстасоўвальных рэакцыяў і мэханізмаў, якое ўзьнікае ў адказ на дзеяньне патагенных фактараў.

Хвароба можа быць выкліканая зьнешнімі фактарамі, як то інфэкцыйныя захворваньні, ці можа быць выкліканая ўнутранай дысфункцыяй, як то аўтаіммунныя захворваньні. Слова «хвароба» часта выкарыстоўваецца больш шырока для абазначэньня любога стану, які выклікае боль, парушэньне, засмучэньне, сацыяльныя праблемы, або сьмерць чалавека. У гэтым шырокім сэнсе паняцьце часам ўключае ў сябе траўмы, інваліднасьць, парушэньні, сындромы, інфэкцыі, дэвіянтныя паводзіны й атыповыя зьмены структуры й функцыі, у той час як у іншых умовах і для іншых мэтаў яны могуць быць разгледжаныя адрознымі катэгорыямі. Захворваньні звычайна ўплываюць на людзей ня толькі фізычна, але й эмацыйна, бо яны здольныя зьмяніць погляд чалавека на жыцьцё.

Сьмерць у выніку хваробы завецца сьмерцю ад натуральных прычынаў. Існуюць чатыры асноўныя тыпы захворваньня: патагенныя захворваньні, авітаміноз, спадчынныя захворваньні й фізыялягічныя захворваньні. Захворваньні могуць таксама быць клясыфікаваныя як інфэкцыйныя й неінфэкцыйныя захворваньні, апошнія зь якіх зьяўляюцца самымі сьмяротнымі ў сьвеце. На неінфэкцыйныя захворваньні прыпадаюць 71% усіх сьмяротных выпадкаў у сьвеце на 2018 год. Сярод іх вялікая колькасьць выпадкаў сьмерці прыпадаюць на наступныя хваробы ў парадку зьмяшнэньня: сардэчна-судзінныя захворваньні, рак, дыхальныя захворваньні й дыябэт.

У разьвітых краінах пашыраны нэрвова-псыхічныя захворваньні, як то дэпрэсія й трывога.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2023 годзе ў Беларусі каля 280 000 чалавек у месяц атрымлівалі аплату лісткоў часовай непрацаздольнасьці па хваробе праз Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Э.А.Вальчук. Захворванне // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 12
  2. ^ ФСАН: на аплату бальнічных у гэтым годзе заплянавана выдзеліць Br1,9 млрд // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 чэрвеня 2023 г. Праверана 29 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]