Інфэкцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Інфэ́кцыя — заражэньне жывых арганізмаў мікраарганізмамі, як то бактэрыямі, грыбамі, пратыстамі, а таксама вірусамі, прыёнамі. Тэрмін азначае розныя віды ўзаемадзеяньня чужародных мікраарганізмаў з арганізмам чалавека ў мэдыцыне, жывёлаў у заатэхніцы й вэтэрынарыі, расьлінаў у аграноміі.

Навука аб інфэкцыі завецца інфэкталёгіяй. Яна вывучае інфэкцыйны працэс, інфэкцыйную хваробу, інфэкцыйную паталёгію, што ўзьнікае ў выніку канкурэнтнага ўзаемадзеяньня арганізму з патагеннымі ці ўмоўна-патагеннымі мікраарганізмамі, і распрацоўвае мэтады дыягностыкі, лячэньня й прафіляктыкі інфэкцыйных хваробаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]